Поўная назва УА:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 53 г. Бабруйска"
Рэжым працы УА:
Панядзелак - пятніца з 7.00 да 17.30; выхадныя: субота, нядзеля, святочныя дні
Задачы і функцыі УА:
Асноўнымі мэтамі дзейнасці установы з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленьне.
Асноўнай функцыяй ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
- развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцяў да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
- забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцаў;
- забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.
(п. п. 5, 6 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 № 230)
Кантактная інфармацыя
Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў